2015-08-25 13:59:00

Беларусь: епіскапат заклікаў да абароны стварэння


 

Каталіцкі епіскапат Беларусі заклікаў да абароны навакольнага асяроддзя і зрабіў гэта ў сувязi з устанаўленнем Святым Айцом Сусветнага дня малiтвы аб ахове стварэння, і “маючы на ўвазе няпростую экалагічную сiтуацыю ў Беларусi”. 1 верасня 2015 г. пасля кожнай св. Iмшы ва ўсіх парафіях адбудзецца малiтва ў гэтай інтэнцыі. 

Святы Айцец Францішак абвясціў 1 верасня Сусветным дзнём малітвы аб ахове стварэння. Ён будзе адзначацца ў Касцёле штогод. Устанаўленне гэтага дня – вынік выдання прысвечанай праблемам экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя энцыклікі “Laudato sì”, абнародаванай 24 мая 2015 г.

“Устанаўліваючы Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, Папа падкрэсліў яго экуменічны характар. Усе хрысцiяне павiнны ўносiць свой уклад у вырашэнне экалагiчнага крызiсу. Для гэтага неабходна з багатай хрысцiянскай спадчыны чэрпаць матывацыю, памятаючы аб тым, што духоўнасць не аддзелена ад прыроды i рэчаіснасці гэтага свету. Таму экалагічны крызiс заклiкае нас да экалагічнага навяртання”, - напісаў у спецыяльным паведамленні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi.
 
Іерарх лічыць, што “Сусветны дзень малiтвы аб ахове стварэння павiнен стаць нагодай да аднаўлення нашага паклiкання быць вартаўнiкамi стварэння i да супольнага разам з iншымi хрысцiянскiмi супольнасцямi адказу на такі небяспечны выклiк нашага часу, якiм з’яўляецца экалагічны крызiс”.








All the contents on this site are copyrighted ©.