2015-08-23 11:40:00

“Каталіцкі” фондавы індэкс стварылі ў ЗША


Амерыканская фінансавая кампанія “Dow Jones” абвясціла аб увядзенні новага фондавага індэкса, у адпаведнасці з якім будуць вызначацца прадпрыемствы, дзейнасць якіх несумяшчальная з каталіцкімі каштоўнасцямі. У прыватнасці, у "чорны спіс" “S&P 500 Catholic Values Index” патрапілі ўсе кампаніі, якія гандлююць зброяй і выкарыстоўваюць дзіцячую працу. Гэта ўжо не першы фондавы індэкс, у аснову якога пакладзены рэлігійныя крытэрыі. У 1998 г.у ЗША быў уведзены “FTSE KLD Catholic Values 400 Index”, а годам пазней – яго мусульманскі аналаг. Таксама ў 2010 г. у Швейцарыі фірма “Stoxx” стварыла “Stoxx Europe Christian Index”.

Крытэрыі ўзгаданых індэксаў падобныя. Кампаніі, якія жадаюць быць уключаны ў індэкс не могуць быць звязаны з вырабам, выкарыстаннем і гандлем, між іншым, тытуню, наркотыкаў, парнаграфіі, прастытуцыі, кантрацэпцыйнай прадукцыі, азартных гульняў або зброі.








All the contents on this site are copyrighted ©.