2015-08-23 12:13:00

Пантыфік скіраваў заклік, звязаны з сітуацыяй ва Украіне


Папа Францішак чарговы раз звярнуўся з заклікам да мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. 23 жніўня 2015 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Пантыфік адзначыў, што “з глыбокай заклапочанасцю сочыць за канфліктам ва ўсходняй частцы Украіны, які актывізуецца ў апошнія тыдні”.

“Я зноў кірую сардэчны заклік да паважання ўзятых абавязацельстваў па ўвядзенні міру і вырашэнні гуманітарнай сітуацыі ў краіне, з дапамогай арганізацый і людзей добрай волі. Няхай Пан спашле спакой узлюбленай украінскай зямлі, якая заўтра збіраецца адзначыць нацыянальнае свята. Няхай заступіцца за нас Дзева Марыя!”, - сказаў Святы Айцец.

Трэба адзначыць, што гэта чарговы на працягу апошняга перыяду заклік Францішка, звязаны з сітуацыяй ва Украіне. Гэты можна патлумачыць адмысловай важнасцю, якую Пантыфік надае дадзенай праблеме.








All the contents on this site are copyrighted ©.