2015-08-21 13:51:00

80-годдзе ватыканска-кубінскіх дыпламатычных адносін


У гэтым годзе адзначаецца 80-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Кубай. Падпісанае 2 верасня 1935 г., падчас пантыфікату Пія XI, пагадненне ніколі не было парушана, нягледзячы на камуністычную рэвалюцыю, якая адбылася на востраве ў студзені 1959 г. На працягу многіх гадоў Куба была адзінай краінай, кіраванай камуністамі, якая падтрымлівала нармальныя адносіны са Святым Пасадам.Толькі ў 1966 г. такія адносіны наладзіла Югаславія, стаўшы першай краінай, якая зрабіла гэта ўжо знаходзячыся пад камуністычным праўленнем.

Несумненна, адным з самых важных момантаў бягучага дыпламатычнага перыяду з’яўляюцца намаганні Апостальскай Сталіцы, якія нядаўна прывялі да паляпшэння адносін паміж Кубай і Злучанымі Штатамі, і паспрыялі ўзаемнаму адкрыццю пасольстваў у абедзвюх краінах пасля больш за паўстагоддзя. Важную ролю ў гэтым працэсе адыграў сам папа Францішак. Ватыканская дыпламатыя таксама заўсёды падкрэслівала свой пратэст супраць наложанага на востраў эмбарга ЗША.

Менавіта да юбілею ватыканска-кубінскіх адносін была прымеркавана нядаўняя сустрэча Прэзідэнта Кубы Рауля Кастра і арцыбіскупа Гаваны кардынала Хаймэ Артэгі. Адной з найбольш важных тэм падчас яе быў будучы візіт Папы на Кубу, які адбудзецца ўжо праз месяц.

Як сказаў дапаможны біскуп Гаванскай архідыяцэзіі Хуан дэ Діас Эрнандэс, “Касцёл заўсёды вельмі задаволены, калі адбываецца нешта такое, калі два падзеленыя народы зноў пагаджаюцца”. Ён дадаў, што місія Касцёла – гэта спроба весці людзей да большага адзінства. “Нас не здзіўляе, што папа Францішак падышоў да гэтага пытання такім менавіта чынам, каб гэтыя два блізкіх народы зноў памірыліся. Я спадзяюся, што дадзены працэс будзе працягвацца”, - сказаў кубінскі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.