2015-08-20 12:58:00

Пантыфік салідарны з ахвярамі тэракту ў Бангкоку


Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму на імя караля Тайланда Пхуміпона Адульядэта, у якой выказаў сваю салідарнасць з ахвярамі тэракту, здзейнеснага ў цэнтры Бангкоку 17 жніўня 2015 г. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за загінулых і параненых, а таксама за іх сем’і і супрацоўнікаў паліцыі, задзейнічаных у пошуку злачынцаў. Пасланне было скіравана за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

У выніку тэракту загінулі 27 чалавек і каля 120 атрымалі раненні. Злачынцы актывавалі выбуховае прыстасаванне каля будысцкага храма Эраван, дзе масава збіраюцца вернікі, і які актыўна наведваюць турысты. 








All the contents on this site are copyrighted ©.