2015-08-18 15:35:00

Як Хорхэ Берголіа дапамагаў ахвярам дыктатуры?


Пасля абрання кардынала Хорхэ Берголіа на Пасад св. Пятра, некаторыя СМІ прадпрымалі спробы дыскрэдытаваць новага Папу, уздымаючы старыя фальшывыя абвінавачванні супраць яго. Сцвярджалася, нібыта, ён быў  лаяльны да аргентынскай вайсковай дыктатуры, якая існавала ў перыяд паміж 1976-1983 гг. Гэты час у гісторыі Аргентыны вядомы як “Брудная вайна” і характарызаваўся масавым выкраданнем людзей, катаваннямі і казнямі. У той час будучы Папа, быў правінцыялам Таварыства Езуса у Аргентыне (1973-1979), а з 1980 г. рэктарам езуіцай Вышэйшай калегіі св. Міхала.

Трэба адзначыць, што падобныя абвінавачванні існавалі даўно, але Хорхэ Берголіа іх ніколі не каментаваў. Яны пачалі распаўсюджвацца з новай сілай, пасля смерці Яна Паўла II, у 2005 г. Тады, кардынал Берголіа быў адным з самых верагодных, паводле СМІ, кандыдатаў на пасаду Біскупа Рыма. Каб ачарніць яго вобраз, адбыўся закід правакацыйных тэкстаў з фальшывымі абвінавачваннямі. Многія кардыналы, перад канклавам нават атрымалі падобныя тэксты на прыватную электронную пошту. 

У 2006 г. кардынал Берголіа расказаў пра свае адносіны і дзейнасць падчас дыктатуры ў інтэрв’ю двум журналістам: Анджэле Амбраджэці і Сержыа Рубіну. Інтэрв’ю было апублікавана асобнай кнігай “Езуіт”, якую мы будзем выкарыстоўваць у нашай сённяшняй праграме, каб вярнуцца ў той, складаны для жыцця Аргентыны перыяд гісторыі.

Апапавядаючы пра сваю дзейнасць, перад абліччам дыктатуры, кардынал Берголіа адзначаў, што будучы правінцыялам ордэна езуітаў, дапамагаў многім маладым людзям пазбяжаць рэпрэсій, хаваючы іх у будынку сядзібы Таварыства Езуса ў Буэнас-Айрэсе. Многія знаходзіліся тут на працягу доўгага часу, пад выглядам удзельнікаў ігнацыянскіх духоўных практыкаваняў.

Акрамя таго, Хорхэ Берголіа дапамагаў ахвярам пераследу пакінуць краіну. У інтэрв’ю ён узгадаў выпадак, калі перадаў аднаму маладому чалавеку ўласны пашпарт і даў святарскую вопратку, каб той мог свабодна пакінуць Аргентыну. “Нават будучы маладым і не ведаючы важных людзей, я рабіў усё магчымае, каб вызваліць пераследаваных людзей”, - успамінаў будучы Пантыфік. 

Асновай для абвінавачванняў у супрацоўніцтве са злачынным рэжымам, сталі факты сустрэч Хорхэ Берголіа з некаторымі высокімі дзеячамі хунты. Пра гэта будучы Папа таксама расказаў журнаслістам. Ён адзначыў, што сапраўды сустракаўся з вайскоўцамі, і нават намагаўся патрапіць у іх асяродзе.

Аднойчы ён падгаварыў капелана, які цэлебраваў св. Імшу для сям’і генерала Хорхэ Відэла, лідэра хунты, прыкінуцца хворым, каб замест яго прыйсці ў дом дыктатара. Пасля літургіі, Берголіа папрасіў сустрэчы з вайскоўцам, каб даведацца што-небудзь пра зняволеных. Ён прызнаўся, што яму ніколі не давялося патрапіць у месца ўтрымання вязняў, але аднойчы ён прайшоў на адну з вайсковых базаў, шукаючы зніклага чалавека.

Гаворачы аб плённасці перамоваў з уладамі, Хорхэ Берголіа, распавёў пра вызваленне аднаго катэхета. “Пасля выпадкаў як гэты, як можна не разумець рэакцыю шматлікіх маці, якія перажылі жудасную Кальварыю, але мелі шчасце знайсці ўласных сыноў жывымі?”, - казаў ён.

Самае вядомае фальшывае абвінавачванне ў адрас Хорхэ Берголіа, тычыцца выпадку з выкраданнем двух святароў: Франца Яліча і Арланда Ёрыё. Паводле домыслаў, ордэн езуітаў адмовіўся ад сваіх сабраццяў перад абліччам іх беды, а Берголіа праявіў абыякавасць да іх лёсу. Гэта не так.

Яліч і Ёрыё былі святарамі, якія працавалі ў трушчобах Буэнас-Айрэса. Будучы езуітамі, яны аднак марылі заснаваць сваю ўласную манаскую супольнасць і нават перадалі мясцоваму біскупу чарнавы варыянт будучай рэгулы. 

Тады генерал ордэна езуітаў папрасіў іх вызначыцца да якой з супольнасцяў, яны жадаюць належаць – езуіцай ці новай. Не атрымаўшы адказу, святарам было прапанава пакінуць Таварыства Езуса. Гэта адбылося за год, да устанаўлення дыктатуры. Працэс выхаду з ордэна быў павольным і падыйшоў да фінальнай часткі менавіта за некалькі дзён да дзяржаўнага перавароту.

Калі пачалося “паляванне на вядзьмарак” з боку уладаў, законнікі апынуліся ў сферы ўвагі спецслужбаў. Езуіты іх папярэджвалі аб небяспецы і нават прапанавалі схавацца ў генеральным доме. Нягледзячы на гэта законнікі былі выкрадзены. Трэцці святар, які таксама займаўся працай у трушчобах, убачыўшы здалёк, што арыштоўваць яго паплечнікаў, здолеў схавацца.

Праз пяць месяцаў арыштаваныя былі вызвалены: па-першае іх не было ў чым абвінавачваць, а па другое, ордэн езуітаў, вёў перамовы на конт іх вызвалення з уладамі. Сам Хорхэ Берголіа пасля вызвалення святароў, цэлебраваў разам з імі св. Імшу. Адзін з іх, а. Франц Яліч, заўсёды наведваў яго калі быў у Буэнас-Айрэсе,  5 кастрычніка 2013 г. сустракаўся з Пантыфікам ў Ватыкане. Ён публічна абверг домыслы ў бяздзеянні Хорхэ Берголіа і супрацоўніцтве з хунтай. 

Падпольную дзейнасць Хорхэ Берголіа ў тыя часы пацвердзіла вядомая ў Аргентыне абаронца правоў чалавека, Алісія Алів’ера. Яна сабрала шмат дакументальных матэрыялаў, якія пацвярджалі пасіўнасць некаторых каталіцкіх іерархаў у той перыяд. Але ў адносінах да цяперашняга Папы, яна адносіцца з вялікай павагай менавіта за яго клопат пра пераследаваных. Алісія Алісія Алів’ера сама сутыкнулася з пагрозай арышту і атрымала прапанову Берголіа схавацца ў семінарыі Праўда яна адмовілася пажартаваўшы: “Лепш няхай мяне арыштуюць вайскоўцы, чым я буду знаходзіцца са святарамі”.

Такім чынам домыслы пра нібыта “цёмнае мінулае” Пантыфіка не маюць пад сабой падставаў і заключаюцца выключна ў імкненні правакавання негатыўнага вобразу Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.