2015-08-18 15:14:00

Экуменічнае журы ўзнагародзіла іранскі фільм


Іранскі фільм “Рай” (Paradise) атрымаў прэмію экуменічнага журы сёлетняга кінафестывалю ў швейцарскім Лакарна. Рэжысёр Сіна Атаэян Дэна зрабіў свой дэбютны фільм у складаных умовах. Некаторыя кадры былі зняты таемна. Стужка паказвае становішча жанчын і дзяўчынак у іранскай адукацыйнай сістэме. Галоўным героем з’яўляецца 24-гадовая настаўніца пачатковай школы Ханія, якая пакутуе ад дэпрэсіі, таму што ведае, што яна з’яўляецца часткай сістэмы гвалту.

На думку экуменічнага журы, “Ma dar Behesht”, так гучыць арыгінальная назва фільму, гэта “моцны і мужны іранскі фільм”. “Дзякуючы паказу нешматлікіх момантаў свабоды, можна адчуць прыкметы надзеі, нягледзячы на няёмкія адносіны, у якіх вымушаны жыць жанчыны ў Іране”, - паведаміла журы. Прыз 20 тыс. швейцарскіх франкаў быў прафінансаваны сумесна Рэфармаванай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у Швейцарыі.

Акрамя таго, экуменічнае журы ўзнагародзіла два фільмы: “Bella е perduta” італьянскага рэжысёра Пьетра Марчэла і “Right Now, Wrong Then” рэжысёра Хон Сангсо з Паўднёвай Карэі за іх высокія мастацкія якасці. Дарэчы, паўднёвакарэйская стужка стала самым вялікім пераможцам сёлетняга фестывалю ў Лакарна, здабыўшы галоўны прыз – Залатога Леапарда – за лепшы фільм, і выйграўшы Срэбнага Леапарда за лепшую мужчынскую ролю.

Экуменічнае журы прысутнічае на фестывалі ў Лакарна з 1973 г. Яго задача, абраць фільм, якому ўдалося прыцягнуць увагу гледачоў да рэлігійных, чалавечых або сацыяльных каштоўнасцяў. Прызначаюць членаў журы: Міжнародная і міжцаркоўная кінаарганізацыя (Interfilm) і Міжнародная арганізацыя каталіцкіх медыя (SIGNIS). У яго склад уваходзяць прадстаўнікі католікаў, пратэстантаў і праваслаўных.








All the contents on this site are copyrighted ©.