2015-08-18 14:26:00

Францішак засмучаны смерцю венгерскага кардынала


Святы Айцец падзяляе смутак Касцёла ў Венгрыі, з прычыны адыходу да вечнасці карданала Ласла Пашкаі, арцыбіскупа Эстэргом-Будапешцкага на пенсіі. Іерарх памёр 17 жніўня 2015 г. ва ўзросце 88 гадоў. У спачувальнай тэлеграме Пантыфік адзначыў, што ўзносіць падзяку Богу за многія гады служэння кардынала Пашкаі і давярае памерлага міласэрнай любові Бога Айца. Папа запэўніў у сваёй духоўнай еднасці ўсіх, хто прыме ўдзел у пахаванні іерарха.

Кардынал Ласла Пашкаі нарадзіўся 8 мая 1927 г. у горадзе Сегед, на поўдні Венгрыі. У 1945 г. уступіў у Ордэн меншых братоў. Пасля забароны дзейнасці манаскіх інстытутаў у Венгрыі ў 1951 г. выконваў святарскае служэнне ў Румыніі. Пасля атрымання доктарскай ступені ў галіне тэалогіі выконваў шэраг абавязкаў у роднай дыяцэзіі: быў біскупскім цырымонімайстрам, выкладчыкам, а затым і рэктарам Будапешцкай духоўнай семінарыі. У 1978 г. атрымаў біскупскае пасвячэнне, а праз 8 гадоў быў абраны старшынёй венгерскага епіскапату. У 1987 г. іерарх быў прызначаны на пасаду арцыбіскупа Эстэргом-Будапешцкага, а праз год атрымаў кардынальскую годнасць. Іерарх быў членам Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады “Iustitia et pax”, Папскай камісіі па інтэрпрытацыі Кодэкса кананічнага права і Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. 

Пасля смерці кардынала Пашкаі Калегія кардыналаў складаецца з 219 пурпуратаў, з якіх 120 з’яўляюцца выбаршчыкамі, а 99 не могуць галасаваць падчас канклаву.








All the contents on this site are copyrighted ©.