2015-08-18 11:37:00

Папа пра брата Ражэ і супольнасць у Тэзэ


Важнасць сведчання жыцця брата Ражэ падкрэсліў папа Францішак. Яго пасланне, прымеркаванае да 100-й гадавіны з дня нараджэння французскага экуменіста, 10-й – з моманту яго трагічнай смерці і 75-й – прыбыцця ў Тэзэ, было прачытана тут старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам.

Пантыфік нагадаў, што яго папярэднік, Бэнэдыкт XVI, назваў брата Ражэ “нястомным сведкай Евангелля спакою і паяднання, ведзенага агнём экуменізму святасці”. Менавіта гэта полымя выклікала стварэнне супольнасці, якая адыгрывае надзвычай важную ролю ў навядзенні мастоў паміж хрысціянамі.

Францішак адзначыў, што брат Ражэ быў адкрыты да скарбаў традыцыі розных Цэркваў, зыходзячы з крыніц хрысціянства; быў у стане суправаджаць маладых людзей у іх духоўных пошуках. Ён таксама любіў бедных, тых, хто страціў ўсё, і з якімі не лічацца. “Сваёй прысутнасцю і прысутнасцю сваіх братоў ён паказаў, што малітва цесна звязана з чалавечай салідарнасцю”, - напісаў Святы Айцец. Дзякуючы Богу за жыццё брата Ражэ, ён пажадаў членам супольнасці ў Тэзэ быць узорам свайго заснавальніка, заўсёды даючы яснае сведчанне пра Хрыста Уваскрослага і Яго любоў да ўсіх.

Кардынал Кох спецыяльна прыбыў у Тэзэ на святкаванні памятных дат, якія прайшлі тут у мінулыя дні. 

Брат Алоіс, кіраўнік супольнасці і наступнік брата Ражэ падкрэсліў, што натхненнем для супольнасці заўсёды павінен быць экумэнізм святасці, які прапаведаваў заснавальнік. “Спашлі на нас Твайго Святога Духа, каб і мы былі сведкамі прымірэння ў нашым паўсядзённым жыцці. Зрабі нас стваральнікамі адзінства сярод хрысціян, калі яны падзяляюцца, дапамажы несці спакой людзям, калі яны спрачаюцца. Навучы нас, як жыць у салідарнасці з самымі беднымі, тымі, хто побач, і тымі, хто далёка”, - сказаў брат Алоіс.








All the contents on this site are copyrighted ©.