2015-08-17 10:41:00

Словы Папы прагучалі ў кітайскіх СМІ


16 жніўня 2015 г. кітайскае тэлебачанне распавяло, што перад малітвай “Анёл Панскі” у Ватыкане папа Францішак выказаў словы спачування і салідарнасці жыхарам партовага гораду Цяньцзінь, дзе адбыўся шэраг магутных выбухаў на складзе хімічных матэрыялаў. Адзначалася, што Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяраў трагедыі. 

Гаворка ідзе пра беспрэцэндэнтную падзею, паколькі першы раз у гісторыі краіны, пасля ўстанаўлення камуністычнага ладу, дзяржаўнае тэлебачанне пераказала словы звароту Пантыфіка да кітайцаў. 

Магутныя выбухі ў Цяньцзіне пачалі адбывацца вечарам 12 жніўня 2015 г. На дадзены момант вядома аб 112 загінуўшых і больш 720 параненых. У выніку трагедыі засталіся без жылля каля 17 тыс. сем’яў.

Звяртаючыся да кітайскага народу, папа Францішак запэўніў ў сваёй малітве за ўсіх, хто страціў жыццё і пацярпеў ад гэтай катастрофы. “Няхай Пан дасць ім суцяшэнне і падтрымае задзейчаных у аблягчэнні іх пакут”, - сказаў Святы Айцец.   








All the contents on this site are copyrighted ©.