2015-08-17 15:13:00

Кардынал Тарксан звярнуўся да ісламскага экалагічнага форума


Католікі і мусульмане павінны разам працаваць дзеля абароны Стварэння, пажадаў кардынал Пітэр Тарксан ў пасланні да ўдзельнікаў Ісламскага сімпозіума на тэму кліматычных зменаў. Форум праходзіць у Стамбуле.

Старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” падкрэсліў, што актуальны экалагічны крызіс з’яўляецца найбольш цяжкім і складаным. Ён нагадаў пра заклік папы Францішка да “экалагічнага навяртання сэрцаў” і аб неабходнасці пераглядзець у святле веры клопат аб планеце. Пры гэтым, на думку ватыканскага іерарха, выключна тэхнічных рашэнняў у гэтай сферы – не дастаткова. 

Пурпутат нагадаў, што хрысціян і мусульман аб’ядноўвае вера ў Бога, якая падштурхоўвае клапаціцца аб Яго дарах. Клопат аб навакольным асяроддзі будзе больш эфектыўны, калі розныя рэлігійныя супольнасці знойдуць шляхі для салідарнага супрацоўніцтва, дадаў ён. 

18 жніўня 2015 г. удзельнікі Ісламскага сімпозіума апублікуюць Дэкларацыю на тэму кліматычных зменаў. Дакумент стане заклікам да ўсіх мусульман свету клапаціцца аб навакольным асяроддзі і з’явіцца ў кантэксце маючай адбыцца ў снежні 2015 г. у Парыжы Міжнароднай канферэнцыі па праблемах клімату.








All the contents on this site are copyrighted ©.