2015-08-15 12:12:00

Францішак моліцца за ахвяраў выбухаў у Кітаі


Святы Айцец запэўніў аб малітве за ахвяраў магутных выбухаў на ўсходзе Кітая. “У гэты момант мае думкі сягаюць да насельніцтва гораду Цяньцзінь, у паўночным Кітаі, дзе некалькіх выбухаў у прамысловай зоне выклікалі шматлікія смяротныя ахвяры, нанеслі траўмы і вялікія пашкоджанні. Запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто страціў жыццё і хто пацярпеў ад гэтай катастрофы. Няхай Пан дасць ім суцяшэнне і падтрымае задзейчаных у аблягчэнні іх пакут”, - сказаў папа Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 15 жніўня 2015 г.

Выбухі ў прамысловай зоне горада Цяньцзінь пачаліся 12 жніўня 2015 г. і працягваюцца да гэтага часу. На дадзены момант вядома, што яны ўнеслі жыцці па меншай меры 85 чалавек. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі каля 720 асобаў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.