2015-08-14 16:45:00

Папа прывітаў работнікаў “хуткай святарскай дапамогі”


Папа Францішак скіраваў асабісты ліст Мануэлю Марціну С’ёбергу, старшыні Федэрацыі тэрміновага і начнога святарскага служэння, якая існуе ўжо больш 60-ці гадоў. У склад гэтага рэлігійнага аб’яднання Пантыфік уваходзіў будучы маладым святаром. Мэта гэтай структуры заключаецца ў аказанні духоўнай дапамогі патрабуючым асобам – хворым і паміраючым – у любы час дня і ноччы.

У сваім лісце Святы Айцец, пажадаў, каб падобнае служэнне пашыралася па ўсёй Аргентыне, а таксама за яе межамі. “Бліжэйшы Пазачарговы Юбілей Міласэрнасці – гэта цудоўная нагода, каб ўмацаваць супрацоўніцтва паміж душпастрырамі і свецкімі вернікамі ў місіі цёплай падтрымкі і пяшчотнай дапамогі хворым і паміраючым”, - напісаў Папа. Ён нагадаў, што “ў кожным з гэтых малых прысутнічае Езус Хрыстус”.

Федэрацыя тэрміновага і начнога святарскага служэння дзейнічае ў Аргентыне і Эквадоры. Яна ўзнікла ў 1950-я гады па ініцыятыве аргентынскага адваката Арманда Чэзара Санчаса. Аднойчы ноччу, ён вымушаны быў абыйсці з дзесятак парафій і касцёлаў у пошуку святара для свайго паміраючага сына. Ён узгадваў, што тады можна было знайсці адкрытым ўсё: бары, аптэкі, цырульні, кнігарні, але ніводнага касцёла. Пасля таго выпадку ўзнікла ідэя заснавання адмысловай “хуткай святарскай дапамогі”, якой стала Федэрацыя.      








All the contents on this site are copyrighted ©.