2015-08-13 13:04:00

Пантыфік павіншаваў новага Прэзідэнта Польшчы


Папа Францішак скіраваў віншавальнае пасланне новаму Прэзідэнту Польскай Рэспублікі Анджэю Дудзе, з нагоды яго афіцыйнага ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы. Тэкст папскага звароту прыводзіць польскае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва “KAI”.

“Мір і радасць, пачуццё бяспекі і шчасце асобаў і сем’яў, няхай напаўняюць штодзённасць усіх палякаў”, - пажадаў папа Францішак. Святы Айцец запэўніў, што моліцца аб Божай падтрымцы для новага Прэзідэнта Польшчы, каб Бог умацоўваў яго сваёй ласкай ў выкананні гэтага адказнага задання. Папа пажадаў благаслаўлення Анджэю Дудзе, яго блізкім і супрацоўнікам, а таксама ўсяму польскаму народу.

Цырымонія інаўгацыі новаабарнага Прэзідэнта Польшчы прайшла 6 жніўня 2015 г. у Варшаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.