2015-08-10 12:41:00

Папа паставіў у прыклад моладзі св. Тэрэзу Авільскую


Святы Айцец скіраваў пасланне да ўдзельнікаў еўрапейскай сустрэчы моладзі прымеркаванай да 500-годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы Авільскай. Мерапрыемства праходзіла на радзіме знакамітай іспанскай законніцы, а ўдзел у ім прымалі каля 6 тыс. чалавек.  

Папа заклікаў юнакоў і дзяўчат не задавальняцца пасрэдным жыццём без памкненняў, але ўзрастаць у сяброўстве з Хрыстом, кожны дзень усё больш усведамляючы значэнне дару атрыманага з хростам і канфірмацыяй, які падштурхоўвае несці любоў Езуса блізкім. Францішак нагадаў словы св. Тэрэзы: “у цяжкія часы, моцныя сябры Бога”. Сёння, паводле Пантыфіка, яны гучаць асабліва актуальна, калі скіроўваюцца “да моладзі і іх тузе па праўдзе, дабрыні і прыгажосці.”

У сваім пасланні Францішак заклікаў моладзь развіваць, паглыбляць і даваць сведчанне сваёй веры і любові да Касцёла і братоў, ідучы за прыкладам св. Тэрэзы Авільскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.