2015-08-10 13:18:00

Кардынал Стэла пра сферы дзейнасці сталых дыяканаў


Прэфэкт Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Беньяміна Стэла нагадаў аб патрэбе адкрыцця і выхавання тоеснасці сталых дыяканаў. Яны не з’яўляюцца ні “напалову святарамі”, ні “свецкімі са стулай”. Сталыя дыяканы маюць ўласную духоўнасць і ідэнтычнасць, апорнай кропкай якой з’яўляецца ні прэзбітэрат, ні апостальства свецкіх, але менавіта сам дыяканат, адзначыў ватыканскі пурпурат падчас сустрэчы італьянскіх сталых дыяканаў, якая закончылася 9 жніўня 2015 г. у Кампабаса.

Кардынал Стэла нагадаў, што служэнне сталых дыяканаў належыць традыцыі і вярнулася ў сучасны Касцёл. Таму яны павінны існаваць у дыяцэзіях, у канкрэтным жыцці мясцовых супольнасцяў, а не толькі ў тэорыі.

Паводле прэфекта Кангрэгацыі па справах Духавенства, асаблівая місія сталых дыяканаў заключаецца сёння ў карытатыўнай дзейнасці і кіраванні касцёльнай маёмасцю. Пурпурат заўважыў, што эканамічныя справы з’яўляюцца “далікатнай матэрыяй”, якая патрабуе вялікай пільнасці, бо “д’ябал заўсёды ўваходзіць пра кашалёк”. Таксама паслуга сталых дыяканаў можа быць карыснай у шпіталях, сказаў ён.

Сталыя дыяканы, гэта асобы, якія атрымліваюць толькі сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыякана і не рыхтуюцца да прыняцця прэзбітэрату. Такі сакрамэнт можа прыняць таксама жанаты мужчына. Кананічнай права, аднак, прадугледжвае, што нежанатага кандыдата да сталага дыяканату можна дапусціць да яго не раней, чым ён дасягне дваццаціпяцігадовага ўзросту; а жанатага – не раней, чым яму споўніцца трыццаць пяць гадоў і для гэтага патрабуецца згода жонкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.