2015-08-08 12:13:00

Супольнасць з Тэзэ пачне дзейнічаць на Кубе


 

Знакамітая на ўвесь свет экуменічная супольнасць з Тэзэ пачне дзейнічаць на Кубе, распавёў яе прыёр брат Алаіс. “У мінулым годзе, разам з некаторымі братамі, мы паехалі на Карыбы, у тым ліку і на Кубу. З таго часу мы разважалі пра тое, як стаць бліжэй да мясцовага насельніцтва”, - распавёў ён.

Браты з Тэзэ вырашылі стварыць невялікую супольнасць на востраве. У верасні туды накіруюцца два яе прадстаўнікі, каб дзяліць жыццё з жыхарамі краіны і стварыць асяроддзе малітвы і гасціннасці, адзначыў брат Алаіс.

Супольнасць з Тэзэ налічвае каля ста братоў, з якіх каля 20-ці пражывае ў малых брацтвах, раскінутых па розных кантынентах, каб дзяліць жыццё з самымі беднымі. На сённяшні дзень падобныя брацтвы існуюць у Бразіліі, Бангладэшы, Паўднёвай Карэі, Сенегале і Кеніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.