2015-08-05 11:44:00

Францішак падзякаваў Рыцарам Калумба


Да абароны жыцця і свабоды, на якіх пабудавана амерыканскае грамадства, заклікаў Святы Айцец Рыцараў Калумба, якія сабраліся 4-6 жніўня 2015 г. у Філадэльфіі на сваю Вярхоўную канвенцыю. Гэта можна прачытаць ў пасланні, якое ад імя Францішка скіраваў кардынал Дзяржасакратар Пьетра Паралін. Папа выказаў удзячнасць за грамадскае сведчанне гэтай найбуйнейшай арганізацыі свецкіх католікаў у свеце ў галіне хрысціянскага разумення сужэнства і сям’і. Ён нагадаў, што сёння гэты інстытут знаходзіцца “пад атакай магутных культурных сіл”.

Пантыфік адзначыў каштоўнасць рэлігійнай свабоды, якая разумеецца не толькі як свабода культу, але і адносіцца да асоб і арганізацый, магчымасці “гаварыць і дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі ўласнага сумлення”. Сёння гэтыя правы знаходзяцца пад пагрозай “інвазійнай дзяржаўнай палітыкі” і індывідуалістычнай культуры. Пагрозай для свабоды веравызнання з’яўляюцца таксама “напады, развязаных супраць меншасцяў, у асноўным хрысціянскіх ў розных частках свету”.

Асацыяцыя Рыцараў Калумба, заснаваная ў 1882 г. у амерыканскім Нью-Хейвене. Яе асноўная мэта – гэта дабрачыннасць і клопат аб абароне каталіцкіх сем’яў, надаючы асаблівую ўвагу абароне удоў і сірот. У яе склад уваходзяць каля 2 мільёнаў асоб.








All the contents on this site are copyrighted ©.