2015-08-05 15:38:00

Прэфект да святароў: прастата, беднасць, споведзь


 

Простае жыццё, асабістая беднасць і частая споведзь – гэтым рэчам сучасныя святары могуць павучыцца ў св. Яна Марыі Віянэя. У літургічны ўспамін апекуна ўсіх пробашчаў кардынал Беньяміна Стэла, прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства, адзначыў, што праз паўтара стагоддзя пасля смерці Святога з Арс прыклад яго жыцця па-ранейшаму актуальны.

“Ён быў вельмі блізкі да свайго статку, падзяляў яго беднасць, тыповую для тых часоў. Ён даваў прыклад асабліва прастатой жыцця і асабістай беднасцю. Абедзве гэтыя цноты вельмі важныя і для сучаснага свету. Я б сказаў, што святару сціпламу, беднаму, простаму лягчэй быць зразуметым”, - падзяліўся кардынал Стэла. Іерарх дадаў, што св. Ян Віянэй навучыў святароў “мастацтву прымаць грэшнікаў з адкрытым сэрцам”. 

Прэфект дыкастэрыі адзначыў, што Святога з Арс і папу Францішка аб’ядноўвае супольны падыход да абвяшчэння і рэалізацыі міласэрнасці ў адносінах да іншых і сябе.








All the contents on this site are copyrighted ©.