2015-08-05 14:28:00

Ватыкан не будзе фігураваць у заяўцы на Алімпійскія гульні


На тэрыторыі Ватыкане не будуць адбывацца спартыўныя спаборніцтвы ў рамках летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году, якія могуць прайсці ў Рыме. Дыскусію вакол меркаваных спаборніцтваў у па стральбе з лука ў Ватыканскіх садах закрыў старшыня Італьянскага Алімпійскага Камітэта Джавані Малага. 

У Ватыкане, як цэнтры Каталіцкага Касцёла, нельга арганізоўваць ніякіх спаборніцтваў, адзначыў Малага. “Гэта было б няправільна, уцягваць Ватыкан у нашу заяўку на правядзенне Алімпіяды”, - дадаў ён, але звярнуў увагу на тое, што было б пажадана, каб сусветныя спаборніцтвы ў Рыме падтрымалі вызнаўцы ўсіх рэлігій.

Месца правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года будзе выбрана яшчэ праз два гады, але абвяшчэнне гарадоў, якія прэтэндуюць на іх правядзенне адбудзецца ў сёлета верасні. Ужо зараз вядома, што з Рымам пасупернічаюць Будапешт, Гамбург і Парыж. 








All the contents on this site are copyrighted ©.