2015-08-04 12:31:00

Айцец Піо стане апекуном папскіх місіянераў міласэрнасці


Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, скіраваў адмысловы ліст да пастыра архідыяцэзіі Манфрэдонія Мікэле Кастора, на тэрыторыі якой знаходзіцца санктуарый св. айца Піо ў Сан-Джавані-Ратонда, у сувязі з выстаўленнем рэліквій святога італьянскага капуцына ў Ватыкане 8-14 лютага 2016 г. 

“Святы Айцец выказаў гарачае жаданне, каб рэліквіі св. Піо з Петрэльчыны былі выстаўлены ў ватыканскай базыліцы ў Папяльцовую сераду Надзвычайнага Юбілейнага Год, які набліжаецца. У гэты дзень Папа вышле на ўвесь свет місіянераў міласэрнасці, даючы ім адмысловае заданне споведзі і прапаведавання Слова Божага, каб яны былі жывым знакам таго, як Айцец вітае тых, хто шукае прабачэння”, - гаворыцца ў лісце старшыні Папскай рады. 

У сваю чаргу з сумеснай заявы арцыбіскупа Касторо з капуцынамі можна даведацца, што прысутнасць рэліквій святога стыгматыка ў Ватыкане падчас Юбілейнага Года Міласэрнасці будзе “важным знакам і падтрымкай для ўсіх місіянераў і святароў, паколькі італьянскі капуцын быў прыкладам нястомнага і церпялівага спаведніка, сапраўдным сведкай Божай Міласэрнасці”.

13 лютага 2016 г. папа Францішак павінен будзе сустрэцца з малітоўнымі групамі айца Піо. У 59 краінах існуе каля 3 300 такіх груп, большасць з якіх дзейнічае ў Італіі. Іх шмат таксама ў ЗША, Польшчы, Аргентыне, Ірландыі. 

Францішканскі містык, які памёр у 1968 г., быў далучаны да ліку святых Янам Паўлам II у 2002 г. Цела святога захаваліся ў добрым стане і, пачынаючы з 2008 г. каля яго ў Сан-Джавані-Ратонда малілася каля 9 млн. пілігрымаў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.