2015-08-03 14:10:00

Папа дасць інтэрв’ю парафіяльнай радыёстанцыі


Пасля летняга перапынку, які пачаўся 13 ліпеня 2015 г. пасля паездкі ў Лацінскую Амерыку, папа Францішак 3 жніўня вярнуўся да нармальнага рытму служэння. Каляндар на бліжэйшыя некалькі дзён уключае яго ўдзел 4 жніўня вечарам на плошчы св. Пятра ў міжнароднай сустрэчы міністрантаў. 5 жніўня адбудзецца першая пасля летняга перапынку агульная аўдыенцыя. У бліжэйшую пятніцу, 7 жніўня, Францішак прыме ў Зале Паўла VI удзельнікаў Эўхарыстычнага моладзевага руху.

У сваю чаргу, у суботу, 8 жніўня, як і ў мінулым годзе, Папа дасць інтэрв’ю радыёстанцыі парафіі Маці Божай з гары Кармэль ў Кампа Гала ў правінцыі Сант’яга-дэль-Эстэра. Яна займае велізарную тэрыторыю, таму кантакт са шматлікімі вернікамі можна падтрымліваць толькі праз радыё. Праект парафіяльнай радыёстанцыі быў рэалізаваны пры падтрымцы цяперашняга Папы, калі ён быў яшчэ арцыбіскупам Буэнас-Айрэса.








All the contents on this site are copyrighted ©.