2015-08-01 13:36:00

Ватыкан: новы кіраўнік медслужбы


Святы Айцец прызначыў новым кіраўніком Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан 58-гадовага прафесара медыцыны Альфрэда Понтэкорві. Ён змяніў на гэтай падзе Патрыцыа Паліска, які працягне быць асабістым урачом Бэнэдыкта XVI.

Новы кіраўнік ватыканскай медслужбы кіруе кафедрай эндакрыналогіі рымскай клінікі “Gemelii”, якая належыць да Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Понтэкорві скончыў медыцынскі ўніверсітэт у 1981 г., а спецыялізацыю ў галіне эндакрыналогіі і метабалічных захворванняў прайшоў праз тры гады ў рымскім універсітэце “La Sapienza”. У клініцы “Gemelii” ён працуе з 2002 г.

Некалькі дзён таму адстаўку Патрыцыа Паліска пракаментаваў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду. Ён паведаміў, што змена асабістага ўрача, гэта нармальная працэдура пасля заканчэння пяцігадовага кантракту, тым больш, што прафесар будзе далей працаваць у Ватыкане не толькі як асабісты урач Бэнэдыкта XVI, але і як кардыёлаг.








All the contents on this site are copyrighted ©.