2015-07-31 16:24:00

Хрысціяне Святой Зямлі маюць патрэбу ў пілігрымах


 

Ва ўмовах рэзкага скарачэння колькасці пілігрымаў, якія прыязджаюць у Святую Зямлю, айцец Пьербаціста Піцабала заклікаў усіх хрысціян не пакідаць радзіму Езуса. Настаяцець мясцовых францішканаў пераконвае, што месцы, якія наведваюць пілігрымы, знаходзяцца ў бяспецы.

Звяртаючыся да паслядоўнікаў Хрыста ва ўсім свеце, кусташ Святой Зямлі сказаў, што на працягу доўгага часу памяншаецца колькасць пілігрымаў, якія наведваюць санктуарыі нашага Адкуплення. Прычынай такога стану спраў з’яўляюцца, верагодна, канфлікты на Блізкім Усходзе і тэрарыстычныя напады, за якія нясуць адказнасць групы ісламскіх фундаменталістаў.

Айцец Піцабала лічыць, аднак, што няма прычын, каб не арганізоўваць пілігрымак, бо апроч таго, што святыя месцы сапраўды бяспечныя, мясцовыя хрысціяне больш чым калі-небудзь маюць патрэбу ў прысутнасці і падтрымцы сваіх адзінаверцаў з усяго свету, якія прыязджаюць, вызнаючы веру ў Езуса Хрыста і молячыся за мір.

Хрысціяне ў гэтым рэгіёне заўсёды былі меншасцю, але яркай і актыўнай. Іх місія заключаецца ў сведчанні веры, любові і прыхільнасці да сваёй уласнай гісторыі і зямлі. Такім чынам, яны з’яўляюцца захавальнікамі Адкуплення і традыцыі ўсяго хрысціянскага свету, нагадаў кусташ. Ён выказаў надзею, што ў бліжэйшы час шляхі, якімі хадзіў Езус, папоўняцца прысутнасцю шматлікіх пілігрымаў, якім не абыякава будучыня Яго зямной радзімы.








All the contents on this site are copyrighted ©.