2015-07-30 14:26:00

Тысячы хрысціян у лагерах Паўночнай Карэі


Ад 50 да 70 тыс. хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах у Паўночнай Карэі. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы італьянскага аддзялення “Сaritas”. У дакуменце сцвярджаецца, што хрысціяне з’яўляюцца самай пераследаванай катэгорыяй вернікаў у свеце. 

Таксама самымі варожымі для хрысціян краінамі з’яўляюцца Сірыя, Самалі, Ірак, Афганістан, Пакістан, Паўднёвы Судан, Іран, Пакістан, Эрытрэя, Нігерыя, М’янма, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка. На працягу менш чым аднаго году, з лістапада 2013 г. па 31 кастрычніка 2014 г., за веру былі забіты 4 344 вызнаўцы Хрыста. У той жа перыяд падвергліся нападам 1 062 касцёлы.

Паводле справаздачы, больш за 100 мільёнаў хрысціян сталі ахвярамі рознага тыпу дыскрымінацыі з боку палітычных рэжымаў і вызнаўцаў іншых рэлігій і канфесій. Усё гэта адбываецца пры маўчанні з боку міжнароднай супольнасці.

Сярод краін, у якіх колькасць выпадкаў насілля ў адносінах да хрысціян значна павялічылася ў параўнанні з папярэднімі гадамі: Сірыя, Ірак, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Кітай, Расія і Украіна.








All the contents on this site are copyrighted ©.