2015-07-29 12:13:00

Ватыканскія філатэлісты ўшанавалі значныя юбілеі


 

Ватыканскі Філатэлістычна-нумізматычны аддзел адзначыць некалькі важных для Касцёла і грамадства дат выданнем паштовых картак і марак, а таксама аэраграмы. Апошняя будзе прысвечана 70-годдзю вызвалення канцлагера “Аўшвіц” і 10-годдзю заснавання Дня памяці ахвяр Халакосту. На аэраграме злева змешчаны выявы сумных сімвалаў канцэнтрацыйнага лагеру, увенчаныя ружай. З правага боку на паштовай марцы будзе віднець запаленая свечка – сівал памяці будучых пакаленняў пра тое, што адбылося і што ніколі не можа паўтарыцца, гаворыцца ў спецыяльнай заяве ватыканскай установы.

Серыя паштовак будзе прысвечана 50-годдзю заканчэння ІІ Ватыканскага Сабору. Гэта чатыры паштовыя карткі, на якіх праілюстраваны саборныя дакументы: “Gaudium et spes” – пастырская канстытуцыя пра Касцёл у сучасным свеце, “Lumen gentium” – дагматычная канстытуцыя пра Касцёл, “Sacrosanctum concilium” – канстытуцыя пра святую Літургію, “Dei Verbum” – дагматычная канстытуцыя пра Божае аб’яўленне.

Свет убачыць таксама серыя з двух паштовых марак, прысвечаных 50-годдзю ўстанаўлення Сінода Біскупаў і яго XIV Чарговай агульнай асамблеі, якая будзе працаваць у Ватыкане ў кастрычніку 2015 г. На першай марцы – выява папы Паўла VI, які заснаваў Сінод Біскупаў, у акружэнні іерархаў, на другой – папы Францішка побач з сям’ёй.

Паштоўкі, маркі і аэраграма з’явяцца ў продажы 2 верасня 2015 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.