2015-07-29 12:43:00

Аўстрыйскі міністр высока ацаніў новую энцыкліку


 

Міністр аховы навакольнага асяроддзя Аўстрыі Андрэ Рупрэхтэр звярнуў увагу на вялікае значэнне апублікаванай месяц таму новай энцыклікі “Laudato si” Францішка. Папскі дакумент даў новы імпульс для разважання на тэму ўстойлівага развіцця і абароны навакольнага асяроддзя, сказаў аўстрыйскі палітык у інтэрв’ю газеце “Standard”. “Гэта духоўная надбудова для разумення, як выйсці з сітуацый, звязаных з экалагічным крызісам, такіх, як змена клімату”, - сказаў Рупрэхтэр.

Для яго самаго прынцып устойлівасці мае вельмі важнае значэнне, прызнаўся міністр аховы навакольнага асяроддзя. Рупрэхтэр, які пазіцыянуе сябе як хрысціянска-сацыяльны палітык, адзначыў, што Касцёл заўсёды рэагаваў на змены, якія адбываюцца ў грамадстве, і прывёў прыклад энцыклікі “Rerum Novarum” папы Льва XIII, напісанай яшчэ ў 1891 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.