2015-07-28 15:25:00

Выява Папы на вокладцы “National Geographic”


Папа Францішак у чарговы раз апынуўся на вокладцы папулярнага часопіса. На гэты раз гаворка ідзе пра амерыканскае выданне “National Geographic”. Пантыфік прадстаўлены сузіраючым фрэску “Апошні суд” Мікеланджэла ў Сікстынскай капэле. 

“Папа Францішак перабудоўвае Ватыкан” – так будзе гучаць галоўная тэма анансаванага жнівеньскага нумару часопіса. Ён выйдзе разам з кнігай “Папа Францішак і новы Ватыкан”, напісанай амерыканскім аўтарам Робертам Драперам і ўпрыгожанай здымкамі Дэйва а’Ёдэра. Фатограф суправаджаў Святога Айца на працягу паўгода, у той час, як аўтар кнігі правёў месяц у Рыме, размаўляючы з супрацоўнікамі ватыканскіх структур, і некалькі тыдняў у Аргентыне, сустракаючыся з даўнімі сябрамі Францішка. 








All the contents on this site are copyrighted ©.