2015-07-27 16:10:00

“The New York Times” пра хрысціян на Блізкім Усходзе


“Ці не назіраем мы канец хрысціянства на Блізкім Усходзе?”, такім пытаннем задаецца вядомае амерыканскае выданне “New York Times” у спецыяльным нядзельным дадатку, цалкам прысвечаным драматычнай сітуацыі вызнаўцаў Хрыста ў гэтым рэгіёне. 

На працягу апошняга стагоддзя – з 1910 па 2010 гады – колькасць хрысціян у такіх краінах як Егіпет, Ізраіль, Палестына і Іарданія паменшылася з 14% да 4%. Нават у Ліване, краіне ў якой пазіцыі хрысціян заўсёды вельмі моцныя, іх колькасць за апошняе стагоддзе паменшылася з 78% да 34%. Прычыны такой сумнай статыстыкі заключаюцца ў нізкім узроўні нараджальнасці, варожай палітычнай атмасферы і эканамічным крызісе, адзначае амерыканскае выданне.

На сітуацыю ўплывае таксама актывізацыя экстрэмістаў на Блізкім Усходзе, якія вымушаюць хрысціян пакідаць родныя землі. З 2003 года колькасць хрысціян у Іраку паменшылася амаль на 500 тыс. чалавек. З пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі, у 2011 годзе, гэту краіну пакінулі каля 600 тыс. вызнаўцаў Хрыста.

Паводле многіх даследчыкаў, у такой небяспецы як сёння, хрысціяне не знаходзіліся ніколі ў гісторыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.