2015-07-27 14:39:00

Святы Айцец сустрэнецца з міністрантамі


4 жніўня 2015 г. папа Францішак сустрэнецца з ўдзельнікамі міжнароднай пілігрымкі міністрантаў у Рым. Падобныя падзеі адбываюцца праз кожныя пяць гадоў. Сёлета ў ёй прымуць удзел міністранты са шматлікіх краін Старога кантыненту, за выключэннем Германіі, якія здзейснялі асобную пілігрымку ў Рым у жніўні 2014 г.

У рамках ініцыятывы адбудуцца выступленні каталіцкіх музычных калектываў з Румыніі, Італіі, Беларусі, Германіі, а затым малітва і сустрэча з папам Францішкам.

Падзея арганізавана асацыяцыяй “Coetus Internationalis Ministrantium”, якая аб’ядноўвае нацыянальныя і дыяцэзіяльныя структуры, што займаюцца міністрантамі ў Еўропе. Міжнародная пілігрымка пройдзе на тэму “Вось я, пашлі мяне” (Іс 6,8). Чакаецца, што ў ёй прымуць удзел каля 9 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.