2015-07-22 11:25:00

Рэліквіі св. Айца Піо прывязуць у Ватыкан


Рэліквіі св. Айца Піо будуць выстаўлены ў лютым 2016 г. у ватыканскай базыліцы ў рамках святкавання Года Міласэрнасці, паведамілі на інтэрнэт-старонцы санктуарыя італьянскага святога ў Сан-Джавані-Ратонда ў Апуліі. Гэта адказ на просьбу папы Францішка, каб рэліквіі самага шанаванага у Італіі  святога капуцына былі выстаўлены ў базыліцы св. Пятра у час, блізкі да Папяльцовай серады. Саркафаг з целам будзе знаходзіцца тут 8-14 лютага 2015 г. У гэты час Францішак прыме на аўдыенцыі малітоўную групу св. Айца Піо.

Падрэ Піо – капуцын, харызматычны спавяднік, духоўны кіраўнік і стыгматык, з’яўляецца адным з самых папулярных святых Каталіцкага Касцёла. Да яго ў Сан-Джавані-Ратонда прыбывалі натоўпы людзей з многіх краін. Яго наведвалі знакамітасці: каралеўскія сем’і, дзяржаўныя мужы, дзеячы культуры і мастацтва, іерархі. Айцец Піо памёр 23 верасня 1968 г. ва ўзросце 81 года. Ян Павел II далучыў яго да ліку благаслаўлёных 2 мая 1999 г., і да ліку святых – 16 чэрвеня 2002 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.