2015-07-22 14:16:00

Ватыканская дыпламатыя ў ААН пра “тыранію беднасці”


Дэлегацыя Святога Пасаду прыняла ўдзел у міжурадавых перамовах па Парадку дня ў галіне развіцця пасля 2015 года. Яны прайшлі 20 ліпеня 2015 г. у Нью-Ёрку пад эгідай ААН. Пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў Арганізацыі выказаў меракаванне, што перамовы рухаюцца “у правільным кірунку” да “ўстойлівага развіцця для ўсяго чалавецтва і планеты”. Арцыбіскуп Бернардзіта Аўса павітаў прызнанне ўдзельнікамі таго, што “выкараненне галечы з’яўляецца найвялікшай глабальнай задачай”, і падкрэсліў, што трэба вызваліць чалавецтва ад “тыраніі беднасці” ва ўсіх яе формах. Парадак дня ў галіне развіцця будзе рэалізаваны толькі тады, калі будзе накіраваны на задавальненне патрэбаў усіх народаў і людзей і, у прыватнасці, бедных і найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

Тым не менш, ватыканскі дыпламат заявіў, што ў прэамбуле дакумента і самой дэкларацыі па Парадку дня ў галіне развіцця пасля 2015 года трэба больш непасрэдна сказаць пра важнасць інтэграцыі і непадзельнасці трох аспектаў ўстойлівага развіцця: эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага. Абарона навакольнага асяроддзя або эканамічны рост, без папярэдняй спасылкі на годнасць чалавечай асобы і агульнае дабро грамадства, будзе супярэчыць самой прыродзе Парадку дня. 

Арцыбіскуп Аўса спаслаўся на новую энцыкліку папы Францішка “Laudato si’” і нагадаў, што стратэгіі вырашэння існуючых праблем патрабуюць комплекснага падыходу да барацьбы з беднасцю, аднаўлення годнасці выключаных асоб і абараноны наваколькага асяроддзя. Менавіта цэласны падыход да Парадку дня ў галіне развіцця будзе важным крокам да аб’яднання розных падыходаў і думак, лічыць прадстаўнік Святога Пасаду у ААН.








All the contents on this site are copyrighted ©.