2015-07-20 14:58:00

Законніцы чытаюць больш, чым святары


Законніцы чытаюць больш, чым святары, адзначыў дырэктар Ватыканскага выдавецтва кс. Джузэпэ Коста. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” ён падзяліўся, што, згодна са статыстыкай, большасць кніг набываюць маладыя законніцы і свецкія верніцы. Яны чытаюць больш, чым мужчыны і характарызуюцца большай інтэлектуальнай зацікаўленасцю. Святары заходзяць у кнігарні радзей: пераважна падчас важных момантаў літургічнага году, сказаў дырэктар выдавецтва. На яго думку, чытанню духоўнай літаратуры трэба вучыць, як і медытацыі.

Гаворачы пра перавагі, якія маюць тыя ці іншыя катэгорыі пакупнікоў, кс. Коста адзначыў, што законніцы, у першую чаргу, набываюць дакументы, якія выдаюцца ватыканскімі дыкастэрыямі. Гэта тычыцца тых асоб, якія працуюць у парафіях і сутыкаюцца з праблемамі жыцця сем’яў. Законніцы таксама часта набываюць кнігі на тэму хрысціянскай медытацыі. “Калі тэматыка тычыцца духоўнага жыцця, больш адукаваныя законніцы чытаюць аўтараў, якія здолеюць ім дапамагчы ў паглыбленні дыялогу з Богам”, - падзяліўся дырэктар Ватыканскага выдавецтва.

Кс. Джузэпэ Коста адзначыў, што эканамічны крызіс адбіўся і на продажы кніг. Раней іх куплялі больш, у тым ліку законніцы: у мінулым яны прыходзілі ў кнігарні больш рэгулярна, сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.