2015-07-16 12:27:00

У Індыі вандалы працягваюць напады на касцёлы


У Індыі яшчэ адзін каталіцкі храм падвергнуўся нападу вандалаў. У касцёле св. Тамаша ў Таепурэ ў Заходняй Бенгаліі, быў разбураны алтар і пашкоджаны табэрнакулюм, паведаміла “AsiaNews”. Па дадзеных паліцыі, з касцёла нічога не ўкрадзена. Храм знаходзіцца ў раёне з высокай шчыльнасцю насельніцтва, але ніхто з мясцовых жыхароў не чуў нічога падазронага.

Прэзідэнт Глабальнай рады індыйскіх хрысціян Саджан Джордж асудзіў акт вандалізму і павольную рэакцыю ўладаў у падобных сітуацыях. На яго думку, адсутнасць рашучых дзеянняў з боку паліцыі стварае атмасферу беспакаранасці і спрыяе павелічэнню колькасці злачынстваў супраць невялікай хрысціянскай супольнасці Індыі. Джордж таксама ўдакладніў, што Таепурэ знаходзіцца ўсяго ў 25 км ад Ранагхата, дзе ў сакавіку была згвалтавана пажылая каталіцкая законніца.








All the contents on this site are copyrighted ©.