2015-07-16 11:16:00

Армянскія каталіцкія епіскапы абіраюць Патрыярха


Іерархі Армянскай Каталіцкай Царквы абіраюць у гэтыя дні пераемніка Патрыярха Нэрсеса Бедраса XIX. Яны сабраліся на пачатку гэтага тыдня ў сядзібе Патрыярхата блізу Бейрута. Ураджэнец Каіра Патрыярх Нэрсес Бедрас XIX памёр 25 чэрвеня 2015 г. ва ўзросце 75 гадоў пасля сардэчнага прыступу. Армянская Царква, якая знаходзіцца ў камуніі з Рымам, налічвае каля 470 тыс. вернікаў па ўсім свеце. Большасць з іх жыве ў Арменіі.

Сінод армянскіх епіскапаў праводзіць пасяджэнне пад старшынствам былога армянска-каталіцкага епіскапа Францыі Крыкора Габраяна, які са згоды папы Францішка і ў адпаведнасці з Кодэксам Усходніх Цэркваў быў прызначаны адміністратарам Армянскай Каталіцкай Царквы. Пасля часу малітвы, 15 ліпеня 2015 г. пачаліся рэальныя выбары Патрыярха.

Будучы Прадстаяцель павінен набраць дзве траціны галасоў 13 іерархаў. Калі ніводзін з кандыдатаў пасля пэўнай колькасці тураў галасавання не асягне адпаведнай колькасці галасоў, адбудзецца галасаванне на двух кандыдатаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў. Пасля таго, як выбары будуць лічыцца завершанымі, абраны традыцыйна звернецца да Пантыфіка з просьбай аб касцёльнай камуніі. Толькі затым будзе абвешчана дата афіцыйнага ўступлення на пасаду.

Папа Бэнэдыкт XIV у 1742 г. аднавіў Патрыярхат Армянскай Каталіцкай Царквы, пасля таго, як чатыры армянскіх біскупы звярнуліся з просьбай аб уніі з Рымам. Ліванскі кляштар Бзумар, дзе зараз адбыбваюцца выбары новага Патрырха, з 1750 г. з’яўляецца сядзібай Царкоўнай правінцыі Патрыярхату Кілікіі Армянскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.