2015-07-15 11:03:00

Святы Пасад станоўча ацаніў пагадненне па Ірану


Святы Пасад задаволены пагадненнем па іранскай ядзернай праграме. Заключаная ў Вене дамова паміж ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Расіяй, Кітаем, Германіяй і Іранам сцвярджае, што на працягу 15 гадоў апошняя з узгаданых краін не будзе ўзбагачаць уран ў прамысловых маштабах, а ўвесь да гэтага часу выпрацаваны і сабраны матэрыял будзе заставацца пад кантролем. Узамен здымаецца эмбарга на продаж зброі ў Іран і вызваляецца каля 160 млрд. долараў іранскіх актываў, замарожаных у выніку заходніх санкцый.

У адказ на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, апублікаваў 14 ліпеня 2015 г. наступную заяву: “Пагадненне па іранскай ядзернай праграме было станоўча ацэнена Святым Пасадам. Гэта важны вынік перамоў, якія вяліся да гэтага часу, але існуе патрэба ў пастаянных намаганнях і прыхільнасці ўсіх, каб пагадненне магло прынесці свае плёны. Трэба спадзявацца, што гэтыя плёны не абмяжуюцца толькі сферай ядзернай праграмы, але распаўсюдзяцца на іншыя вобласці”. 








All the contents on this site are copyrighted ©.