2015-07-15 12:59:00

Аргентынскія біскупы спадзяюцца на візіт Францішка


Не змаўкае рэха Апостальскага падарожжа папы Францішка ў тры краіны Лацінскай Амерыкі: Эквадор, Балівію і Парагвай. На сустрэчу з Пантыфікам падчас яго апошняй пілігрымкі 5-12 ліпеня 2015 г. прыбыло таксама шмат вернікаў з-за мяжы, асабліва аргентынцаў. Біскупы гэтай краіны, адразу пасля заканчэння падарожжа, выказалі надзею на тое, што Францішак вернецца ў Паўднёвую Амерыку ў 2016 г., і што сярод краін, якія наведае, апынецца і яго Радзіма.

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Аргентыны, арцыбіскуп Хасэ Марыя Арансэда сказаў, што сустракаўся з Францішкам два разы, у марыйным санктуарыі ў Каакупэ і падчас св. Імшы ў Асунсьён. Ён горача запрашаў Святога Айца наведаць Аргентыну. Папа зрабіў узаемны жэст і перадаў прывітанне сваім суайчыннікам.

Асабліва моцна перажыў спатканне з Францішкам біскуп Хасэ Вісэнтэ Канэхэра Гальега з аргентынскай дыяцэзіі Фармоза, якая мяжуе з Асунсьён. “Папа ведаў, адкуль я. Я папрасіў яго прыехаць у нашу краіну, каб ён яшчэ раз зрабіў тое, аб чым так шмат кажа, дасягнуў перыферый. Ён ужо меў магчымасць раней быць у нас як кардынал і старшыня епіскапату”, - сказаў біскуп Канэхэра Гальега.








All the contents on this site are copyrighted ©.