2015-07-13 12:42:00

Папа рэабілітаваў народную пабожнасць


Візіт Папы ў парагвайскі марыйны санктуарый у Каакупэ 11 ліпеня 2015 г. – гэта свайго роду рэабілітацыя народнай пабожнасці, значэнне якой у апошнія дзесяцігоддзі ў некаторых асяроддзях Касцёла было моцна заніжана, лічыць кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які суправаджаў Францішка падчас яго лацінаамерыканскага падарожжа.

“Папа вельмі шануе народную пабожнасць. Часам тэолагі і інтэлектуалы лічаць, што з ёй звязана небяспека сентыменталізму і забабонаў. Але Францішак, дзякуючы свайму вялікаму вопыту і блізкасці да народа, разумее ўсю глыбіню народнай пабожнасці і яе ролю ў актывізацыі веры. Бо ў ёй жывым, поўным і інтэгральным чынам выяўляецца жывая вера чалавека. І не толькі выяўляецца, але таксама ўключае пачуцці, розныя сродкі выразу, культуру, а таксама фарміруе культуру народа і яго гісторыю”, - сказаў кс. Ламбардзі. Ён дадаў, што візіт у санктуарый Каакупэ лічыць адным з самых важных момантаў гэтага папскага падарожжа.








All the contents on this site are copyrighted ©.