2015-07-13 12:18:00

Лацінаамерыканскі візіт Францішка – 8 дзён і 24 тыс. км


У нядзелю 12 ліпеня 2015 г. у 20.00 па мясцовым часе (3 ліпеня ў 2.00 паводле беларускага часу), папа Францішак вылецеў са сталіцы Парагвая Асунсьён, завяршыўшы такім чынам сваё дзевятае замежнае падарожжа. Яно доўжылася з 5 па 12 ліпеня і ўключала Эквадор, Балівію і Парагвай. Святы Айцец пераадолеў за гэты час – пачынаючы ад вылету з Рыма і заканчваючы вяртаннем у гэты горад – больш за 24 тыс. км, а ўся паездка доўжылася 8 дзён, 4 гадзіны і 45 хвілін. Гэта была самае доўгае па часе і другое па пераадоленых кіламетрах апостальскае падарожжа гэтага пантыфікату.

У аэрапорце Асунсьён Папу праводзіў Прэзідэнт Парагвая Арасіа Мануэль Картэс Хара. Цырымонія развітання, як і прывітальная 10 ліпеня, была вельмі ўрачыстай. З Францішкам развітваліся спевам і танцамі.

Пасля канцэрта Пантыфік і Прэзідэнт прайшлі перад шэрагамі ганарова    й варты парагвайскай арміі, развіталіся з дэлегацыямі – ватыканскай і ўрадавай, пасля чаго Францішак зайшоў на борт самалёту італьянскага авіякампаніі “Alitalia”, якім вылецеў у Рым.

Авіялайнер пераадолее маршрут у 10370 км, а палёт працягнецца амаль 13 гадзін. У рымскі аэрапот “Ciampino” прыбыццё Францішка чакаецца 13 ліпеня 2015 г. у 13.45.








All the contents on this site are copyrighted ©.