2015-07-11 09:25:00

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Парагвая


У 18.00 па мясцовым часе (1.00 па беларускім  часе), Святы Айцец прыбыў з візітам ветлівасці ў Прэзідэнцкі палац у Асунсьён. Кіраўнік дзяржавы Мануэль Орас Картес Хара прывітаў Францішка ля ўваходу да Ганаровага Парка і затым супарваджаў Пантыфіка да Прэзідэнцкага палаца, дзе адбылася прыватная сустрэча. Яна доўжылася больш за 40 хвілін.

Святы Айцец падпісаў Залатую Кнігу, пасля чаго Прэзідэнт прадставіў Папе сваю сям’ю. Затым наступіў абмен падарункамі. Пантыфік ахвяраваў Прэзідэнту копію мазаікі “Mater Ecclesiae”, якую св. Ян Павел ІІ пасля замаху на яго жыццё 13 мая 1981г. казаў павесіць на сцяне Апостальскага палаца так, каб была бачнай ад плошчы Св. Пятра. Яна з’яўляецца знакам мацярынскай апекі Марыі над Рымскім Пантыфікам і Касцёлам.

На заканчэнне сустрэчы Прэзідэнт і Папа прыбылі ў сад, дзе адбылася сустрэча з прадстаўнікамі органаў улады і дыпламатычнага корпуса.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.