2015-07-09 11:20:00

Святы Айцец у Прэзідэнта Маралеса


8 ліпеня 2015 г. у 19.15 па мясцовым часе Святы Айцец прыбыў у палац Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса. Балівійскі лідэр прадставіў Францішку сваіх супрацоўнікаў, пасля чаго яны абодва накіравался на прыватную сустрэчу, якая доўжылася дваццаць хвілін. Затым наступіў абмен падарункамі. Прэзідэнт Маралес перадаў Святому Айцу крыж забітага ў 1980 г. айца-езуіта Луіса Эспінала. Папа падарыў мазаічную копію абраза Маці Божай “Salus Populi Romani”, перад якім моліцца ў Рыме перад кожнай замежнай паездкай. У 20.00 па мясцовым часе Францішак пакінуў прэзідэнцкі палац і адправіўся ў катэдру на сустрэчу з прадстаўнікамі ўладаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.