2015-07-05 12:36:00

“Зялёны” алтар для папы Францішка ў Парагваі


Для алтару веры і надзеі, на якім папа Францішак будзе цэлебраваць св. Імшу 12 ліпеня 2015 г.ў парку парагвайскага сталічнага горада Асунсьён, пайшло 32 тыс. пачаткаў кукурузы, амаль столькі ж невялікіх какосавых арэхаў  і сотні тысяч зярнятак ды іншых смачных аздоб. Такі “зялёны” матэрыял для мазаікі  скарысталі сотні яго стваральнікаў пад кіраўніцтвам мастака і скульптара Кокі Руіза. Алтар будуць акаляць два гіганцкія партрэты: святога Ігнацыя, заснавальніка ордэна езуітаў, і св. Францішка Асізскага. Уся структура будзе мець больш за 25 метраў у вышыню і 14 у шырыню.

Стваранне мазаікі ідзе ўжо два месяцы. На зялёных какосах людзі пішуць свае імёны, малітвы, пажаданні любові, супакою і згоды свету, а таксама свае асабістыя. Блогеры назвалі гэты алтар “радасным”, чым імкнуцца перадаць пачуцці хрысціян кантыненту ў сувязі з візітам Святога Айца.Каталіцкая традыцыя ствараць на Пасху алтары з гарбузоў, какосаў і каласоў пшаніцы ў Парагваі налічвае некалькі стагоддзяў.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.