2015-07-05 11:30:00

Кардынал Равазі аб прысутнасці жанчын у яго дыкастэрыі


Кардынал Джанфранка Равазі вельмі задаволены дзейнасцю Рады жанчын, якая створана па яго ініцыятыве на мінулым тыдні пры Папскай радзе па культуры.  На яго думку, такую раду можна стварыць пры кожнай ўстанове Рымскай курыі, бо як нагадаў іерарх, папа Францішак вельмі зацікаўлены ў большай прысутнасці жанчын у Ватыкане.

Кардынал Равазі звяртае аднак увагу на тое, каб не разглядаць гэтага на клерыкальным узроўні, гэта значыць не імкнуцца замяняць духавенства жанчынамі. На яго думку, трэба хутчэй, павялічыць крэатыўнасць і ствараць такія структуры, якія былі б тыповымі для працы жанчын.

Ён так бачыць ролю жанчын у сваёй дыкастэрыі. “ Мы перш за ўсё хочам, каб жанчыны паглядзелі са свайго пункту гледжання на дзейнасць нашай дыкастэрыі і падзяліся сваімі думкамі і пачуццямі. Значыць, іх прысутнасць не можа быць толькі дэкаратыўнай. Па-другое, мы спадзяемся, што жанчыны заслугоўваюць на новыя, яшчэ недаследаваныя кар'ерныя гарызонты. Бо ў цяперашні час усе галоўныя супрацоўнікі Папскай рады па культуры - гэта мужчыны. Жанчыны з'яўляюцца сакратарамі і займаюцца адміністратыўнымі справамі. Таму мы хочам папрасіць жанчын, каб паказалі нам шлях, па якім мы яшчэ ніколі не хадзілі”, сказаў кардынала Равазі.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.