2015-07-03 14:32:00

Папа сустрэнецца з тысячамі каталіцкіх харызматыкаў


Папа Францішак сустрэнецца 3 ліпеня 2015 г. вечарам на плошчы св. Пятра з тысячамі членаў “Абнаўлення ў Святым Духу”. У гэтыя дні ў Рыме праходзіць 38-мы кангрэс гэтага каталіцкага харызматычнага руху на тэму “Народ Бога абвяшчае Яго цудоўныя рэчы”. Сёлетняя сустрэча мае на мэце звярнуць увагу грамадскай думкі на драму рэлігійнага пераследу і неабходнасць практыкавання “духоўнага экуменізму”. Трэба нагадаць, што ў 2014 г. Францішак ужо сустракаўся з 50 тыс. італьянскіх харызматыкаў, сабраных на Алімпійскім стадыёне ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.