2015-07-02 13:31:00

Апостальская Сталица пра жудаснасць тэрарызму


З 2000 г. у пяць разоў павялічылася колькасць ахвяр тэрарызму. Асабліва ў апошнія два гады актывізаваліся забойствы нявінных людзей ісламскімі групоўкамі, як, напрыклад, “ISIS” і Бока Харам у Нігерыі. Гэта адбываецца асабліва ў некалькіх рэгіёнах. У 2013 г. ажно 82% ахвяр тэрарыстаў прыпадае на пяць краін: Ірак, Афганістан, Пакістан, Нігерыю і Сірыю. Гэтыя драматычныя лічбы прывёў пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе, арцыбіскуп Сільвана Тамазі, падчас сесіі Савета ААН па правах чалавека на тэму наступстваў тэрарызму.

Папскі дыпламат асудзіў тэрарыстычныя акты, і, перш за ўсё, учыненыя ў імя рэлігіі, цытуючы словы Францішка, сказаныя ў студзені гэтага года да дыпламатаў, што рэлігійны фундаменталізм, яшчэ перад непрыняццем чалавечай істоты, дапускаючы страшную разню, адкідвае Бога, абмяжоўваючы Яго да ролі ідэалагічнага апраўдання.

Арцыбіскуп Тамазі таксама адзначыў трагічныя гуманітарныя і сацыяльныя наступствы тэрарызму. Ён пагарджае нявінным жыццём, якое з’яўляецца самым асноўным правам чалавека. Не прызнае годнасці сваіх ахвяр, парушаючы чаргова ўсе іх правы, уключаючы свабоду думкі, сумлення і адукацыі. Выклікае хвалі бежанцаў, гандаль людзьмі і незаконны гандаль зброяй, знішчае школы, рэлігійныя будынкі і помнікі, разбурае гісторыю і культуру. Тэрарызм таксама прыводзіць да палітычнай нестабільнасці.

Такім чынам, Святы Пасад перакананы ў неабходнасці палітычнага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і яго прадухіленні. Прычым, тут не можна абмяжоўвацца толькі да ваенных дзеянняў; заўсёды прыярытэтнае месца павінна займаць карысць ахвяр, сказаў у Жэневе пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.