2015-06-30 14:39:00

Кс. Ламбардзі пра лацінаамерыканскі візіт Папы


Візіт Папы ў Эквадор, Балівію і Парагвай прадыктаваны яго ўвагай да тых, хто не знаходзіцца сёння ў “геапалітычных лідэрах на сусветнай арэне”, падкрэсліў кс. Фэдэрыка Ламбардзі падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай лацінаамерыканскаму падарожжу Святога Айца. У гэтых краінах існуе вельмі багаты геаграфічны і культурны кантэкст, шырокая разнастайнасць і багацце розных этнічных і сацыяльных груп, рэгіёны “вялікай беднасці”. Апошняе, безумоўна, стане тэмай, да якой Папа будзе шмат звяртацца, лічыць кіраўнік Залы Друку.

З пункту гледжання бяспекі, звярнуў увагу кс. Ламбардзі, у гэтых трох краінах пануе “вельмі спакойная атмасфера”. Таму Пантыфік будзе шмат перамяшчацца адкрытым папамабілем, які, што цікава, будзе выраблены “на месцы”, а не прывезены з Ватыкану, як гэта адбываецца звычайна.

Усе свае прамовы Папа будзе кіраваць па-іспанску, на сваёй роднай мове. Прадстаўнік Святога Пасаду чакае ў сувязі з гэтым, што Францішак “будзе шмат імправізаваць”.

Праграма лацінаамерыканскага візіту Папы шырокая, даволі складаная, разнастайная, але і “ўнутрана ўзгодненая”, падкрэсліў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.