2015-06-28 12:59:00

Прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхата з візітам у Ватыкане


26 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане адбылася сустрэча Мітрапаліта Іларыёна, старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам Пьетра Паралінам.

У ходзе размовы бакі абмяняліся думкамі па шырокаму колу пытанняў, уключаючы ўзаемаадносіны паміж праваслаўнымі і католікамі ў Расіі, Украіне і Беларусі. Мітрапаліт падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняга наведвання Беларусі ў складзе дэлегацыі, якая суправаджала Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, і выказаў задавальненне пазітыўным развіццём праваслаўна-каталіцкіх адносін у гэтай краіне.

Была адзначана неабходнасць больш цеснага супрацоўніцтва дзвюх Цэркваў для пошуку мірнага ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны і дапамогі тым, якія жывуць у нястачы.

Асаблівая ўвага ў размове была ўдзелена сітуацыі на Блізкім Усходзе, дзе льецца кроў хрысціянаў і гуманітарная катастрофа дасягнула беспрэцэдэнтных маштабаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.