2015-06-27 12:57:00

Святы Айцец скіраваў відэа-пасланне перад сваім візітам


“Я хачу быць сярод вас сведкам радасці Евангелля, прыносячы сардэчную пяшчоту і любоў Бога, нашага Айца, асабліва Яго найбольш патрабуючым дзецям, пажылым людзям, хворым, зняволеным, бедным, тым, хто з’яўляецца ахвярамі культуры адчужэння”, - сказаў Святы Айцец ў відэа-пасланні да народаў Эквадора, Балівіі і Парагвая. Папа наведае гэтыя краіны 5-12 ліпеня 2015 г.

Пантыфік адзначыў, што хоча падзяляць заклапочанасць гэтых народаў і ў той жа час засведчыць ім любоў, блізкасць і радасць. Ён адзначыў, што любоў Айца, настолькі міласэрнага, дазваляе нам адкрыць аблічча яго Сына, Езуса ў кожным браце і сястры – у бліжнім.

Чакаючы сустрэчы, Папа заклікаў усіх трываць у веры і захоўваць у сэрцах агонь любові і міласэрнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.