2015-06-26 14:01:00

Пантыфік прыняў у Ватыкане дзяўчат-гайдаў


Святы Айцец сустрэўся 26 чэрвеня 2015 г. у Ватыкане з прадстаўніцамі Міжнароднай каталіцкай канферэнцыі дзяўчат-гайдаў. Ён запрасіў каталіцкіх скаўтаў не баяцца “адказваць на выклікі будучыні”. Менавіта такога роду адукацыя, на думку Папы, з’яўляецца незаменным сродкам для таго, каб маладыя дзяўчыны сталі актыўнымі і адказнымі жанчынамі, якія ганарацца і жывуць шчасліва сваёй верай у Хрыста.

Радасць Евангелля – што з’яўляецца тэмай рымскай сустрэчы дзяўчат-гайдаў – можна асягнуць сустракаючы Езуса, Які аб’яўляе сябе ў іншых, асабліва бедных, найбольш самотных і пакінутых, сказаў Пантыфік. Ён спаслаўся на сваю новую энцыкліку і заўважыў, што менавіта скаўты, якія пакліканы да асабліва шчыльнага кантакту з прыродай, павінны ўмець захапляцца прыгажосцю створанага Богам свету і цаніць яго, што дапаможа “жыць у гармоніі з сабой, з іншымі людзьмі і з Богам”. Папа назваў гэта “новым ладам жыццям, больш адпаведным Евангеллю”.

Францішак высока ацаніў існаванне такіх аганізацый як Міжнародная каталіцкая канферэнцыя дзяўчат-гайдаў і заўважыў, што яны выхоўваюць дзяўчат “у прыгажосці і велічы паклікання жанчыны” і адпаведных адносінах, заснаваных на розніцы паміж мужчынам і жанчынай. Важна таксама і тое, падкрэсліў Папа, што менавіта скаўтынг рыхтуе жаночую моладзь браць на сябе важныя абавязкі ў Касцёле і грамадстве.








All the contents on this site are copyrighted ©.