2015-06-25 14:41:00

Сусветная сустрэча сем’яў – завяршэнне падрыхтоўкі


Удзельнікі з больш чым 100 краін да сённяшняга дня ўжо зарэгістраваліся для ўдзелу ў Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі, паінфармаваў арцыбіскуп Чарльз Чапут, пастыр гэтай амерыканскай архідыяцэзіі, 25 чэрвеня 2015 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. На форуме будзе працаваць больш за 6 тыс. валанцёраў. Цікава, што, па меншай меры 37 з іх, гэта асобы старэйшыя за 80 гадоў. Сустрэча абзавялася і сваім афіцыйным транспартным аператарам, які прапануе больш за 5 тыс. аўтобусаў для перамяшчэння ўдзельнікаў. Больш за 1600 чалавек ужо зарэгістраваліся, каб прапанаваць свае дамы для тых, хто прыедзе на сусветны форум сем’яў. Для іх пошуку дзейнічае спецыяльная праграма “Дом для сям’і”.

Арцыбіскуп Чапут падкрэсліў, што Сусветная сустрэча сем’яў, якая пройдзе ў Філадэльфіі 22-25 верасня 2015 г., стане глабальнай падзеяй, мэтай якой будзе ўмацаванне святых повязяў сям’і і падкрэсленне яе каштоўнасці для дабра грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.